Трагедыя на Манхэтэне, ёсць ахвяры (абноўлена)

Пры страляніне ў раёне Манхэтэну ў Нью-Ёрку па папярэдніх звестках паведамлялался, што загінулі двое, параненыя яшчэ мінімум чацвёра. Аднак пазней высветлілася, што загінулі 6 чалавек, крыху пазней яшчэ двое пацярпелых памерлі ў бальніцы, 11 чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні.

@criticaenlinea

@criticaenlinea

Пра гэта паведаміла газета New York Post.
У сацыяльных сетках з'яўляліся паведамленні пра тое, што мужчына за рулём аўтамабіля наехаў на роварыстаў, магчыма на веладарожцы, у Ніжнім Манхэтэне, у некалькіх кварталах ад мемарыяла Сусветнага гандлёвага цэнтра,  а затым адкрыў агонь.
Інцыдэнт адбыўся ў 15.05 па мясцовым часе (22.05 па мінскім). Аўтамабіль выехаў на веладарожку і праехаў некалькі кварталаў, збіваючы веласіпедыстаў і пешаходаў.
Затым фургон урэзаўся ў школьны аўтобус. Кіроўца выйшаў з салона з муляжом агнястрэльнай зброі. Як паведаміла паліцыя Нью-Ёрка, гэта была пэйнтбольная стрэльба і пнеўматычны пісталет. Зламысніка параніла і затрымала паліцыя пасля таго як "было зроблена некалькі стрэлаў".


У выніку наезду загінулі 6 чалавек, крыху пазней яшчэ двое пацярпелых памерлі ў бальніцы, 11 чалавек атрымалі сур'ёзныя, але не небяспечныя для жыцця траўмы.
«Гэта быў акт тэрору», — заявіў на прэс-канферэнцыі які пабыў на месцы трагедыі мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазі.
Акрамя таго, паведамляецца, што да расследавання інцыдэнту прыцягнулі ФБР.