Стральба на мяжы Азербайджана і Арменіі: 8 загінулых
Не менш за восем азербайджанскіх вайскоўцаў загінулі ў перастрэлцы на мяжы з Арменіяй. Ёсць паведамленні пра ахвяры з армянскага боку, аднак іх дакладная колькасць невядома.

Паводле паведамлення мінабароны Азербайджана, армянскія вайскоўцы парушылі перамір'е і перайшлі на падкантрольныя Баку тэрыторыі ў Агдамскім і Тэртэрскім раёнах.
Большая частка абодвух раёнаў кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікай.
Арменія, Азербайджан і непрызнаны Нагорны Карабах падпісалі мірны дагавор у маі 1994 года.
У апошнія гады мірныя перамовы па Нагорным Карабаху прыпыніліся. Ваяўнічая рыторыка працягвае гучаць з абодвух бакоў, а ў зоне канфлікту ад агню снайпераў па-ранейшаму гінуць людзі.