Стральба ў Каліфорніі: 14 чалавек загінулі, 17 параненыя
Улады горада Сан-Бернардына не могуць пакуль адказаць, ці сталася трагедыя вынікам тэракту.
Getty
Учора трое невяомых у камуфляжы адкрылі стальбу ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бернардына, у выніку якой загінулі 14 чалавек і яшчэ 17 атрымалі раненні, усе яны дастаўленыя ў бальніцы.
Спачатку нападнікам удалося схавацца, аднак паліцыя выйшла на іх след і пачала іх пераслед; у выніку двое падазраваных у нападзе былі застрэленыя — гэта мужчына і жанчына. Адзін паліцэйскі пры гэтым быў паранены, паведамляе Бі-бі-сі.
Асобы тых, хто нападаў пакуль устанавіць не ўдалося.
Адзін з іх, магчыма, застаецца на свабодзе.
Стральба адбылася ў будынку, дзе знаходзіцца няўрадавая арганізацыя Inland Regional Center, якая займаецца дапамогай людзям з адхіленнямі ў развіцці.
Невядомыя — па словах відавочцаў, іх магло быць трое — у форме, нагадваў вайсковую, у бронекамізэльках і з аўтаматычнай зброяй адкрылі агонь па людзях, якія знаходзіліся ў будынку.
Як заявіла прэзідэнт няўрадавай арганізацыі Inland Regional Center Мэйбет Філд, напад адбылося ў канферэнц-зале, дзе праходзіла святочнае мерапрыемства, якое ладзіў дэпартамент грамадскай аховы здароўя Сан-Бернардына.
Прыкладна праз гадзіну начальнік мясцовай паліцыі Джэррода Бургуан заявіў, што сярод ахвяраў не было дзяцей, і што "злачынцы старанна спланавалі напад".
Да расследавання падключылася ФБР. Спецыялісты бюро не выключаюць, што здарэнне было тэрактам, пры гэтым мясцовыя паліцыянты мяркуюць, што гэта мог быць дамарослы тэрарызм.
Аднак выданне Los Angeles Times і New York Times са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі, што тыя, хто нападаў, магчымыя былі знаёмыя з тымі, хто знаходзіўся ў будынку.
"Следчыя мяркуюць, што было трое тых, хто нападаў, і адзін з іх працаваў у гэтым цэнтры і нядаўна пасварыўся з калегамі", - такая інфармацыя паступае ад праваахоўных органаў", — паведамляе New York Times.