Стваральнікі пераменаў збяруцца ў Грэцыі
Маладых лідараў запрашаюць на саміт ChangemakerXchange, мэта якога –
пазнаёміць удзельнікаў, навучыць іх супрацоўнічаць ды ладзіць сумесныя
ініцыятывы.
Як паведамляе adukacyja.info, 27 верасня-1 кастрычніка гэтага году ў Грэцыі збярэцца нефармальны саміт, арыентаваны на зносіны, знаёмства, навучанне маладых удзельнікаў. Асноўныя тэмы – вырашэнне канфліктных сітуацый (інструменты, падыходы), паляпшэнне жыцця, навыкі супрацоўніцтва і гэтак далей.
Патрабаванні да кандыдатаў:
узрост ад 18 да 30 гадоў;
грамадзянства адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
удзельнікі павінны кіраваць альбо быць заснавальнікамі ці са-заснавальнікамі сацыяльнага прадпрыемства, якое ўжо працуе;
добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт да месца і назад, пражыванне, харчаванне. Арганізацыйны ўнёсак – 100€.
Дэдлайн падачы заяўкі – 18 чэрвеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.