Суркоў «абнадзеіў» абхазскую апазіцыю

Абхазская апазіцыя лічыць перамовы з памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзіславам Сурковым «абнадзейлівымі». Такое меркаванне агучыў адзін з лідэраў апазіцыі Рауль Хаджымба.



abh.jpg

У сваю чаргу іншы лідэр апазіцыі Віталь Габнія заявіў , што «расійскі бок вёў сябе вельмі далікатна». Ён таксама сказаў, што «у прэзідэнта Аляксандра Анкваба пасля адбыўшыхчся падзей няма маральнага права вяртацца ў свой кабінет, і ён павінен праявіць разважлівасць».

Габнія таксама паведаміў , што Суркоў ў плануе сустрэцца з членамі Савета бяспекі Абхазіі, а таксама правесці яшчэ адну сустрэчу з прэзідэнтам рэспублікі.

Як паведамлялася раней, у Гудаўце прайшла сустрэча Суркова з прэзідэнтам Абхазіі Аляксандрам Анквабам. Аднак дэталі размовы пакуль не раскрываюцца.

Апазіцыя непрызнанай рэспублікі Абхазія заявіла, што гатовая на перамовы з уладамі краіны толькі пры ўмове, што на іх будзе абмяркоўвацца іх патрабаванне аб сыходзе ў адстаўку прэзідэнта Аляксандра Анкваба.

«Калі перамовы будуць тычыцца адпаведных крокаў па сыходзе, ёсць магчымасць размаўляць. А калі будзе размова проста дзеля таго, каб пагаварыць, пацягнуць час, то гэта бессэнсоўна», — лічыць Хаджымба.

Па словах Хаджымбы, патрабаванне аб адстаўцы прэзідэнта вылучана ў сувязі з тым, што раней Анкваб адмовіўся рэагаваць на просьбы апазіцыі адправіць у адстаўку ўрад і генпракурора краіны. Ён дадаў, што апазіцыя ўжо перадала свае патрабаванні уладам Абхазіі праз Уладзіслава Суркова, памочніка прэзідэнта Расіі.

Хаджымба запэўніў , што ўсе пытанні аб магчымасці правядзення датэрміновых выбараў у рэспубліцы будуць вырашацца ў дыялогу паміж абедзвюма бакамі канфлікту.

У аўторак абхазскія апазіцыянеры, не сустрэўшы супраціву, занялі будынак адміністрацыі прэзідэнта непрызнанай рэспублікі. Пасля гэтага Анкваб пакінуў будынак і даў згоду на адстаўку ўрада, генпракурора і кіраўнікоў двух раёнаў краіны. У сваю чаргу пратэстоўцы заявілі, што часова бяруць на сябе кіраванне рэспублікай.

Аднак у сераду Анкваб заявіў, што не дасягаў дамоўленасці пра адстаўку ўрада і генпракурора. Паведамлялася, што сам Анкваб знаходзіцца на тэрыторыі расійскай вайсковай базы ля Гудаўты.

interfax.ru