У Пуціна пачаліся праблемы ў Абхазіі
У сувязі з сітуацыяй, якая сітуацыяй у Абхазіі ў другой палове дня ў Сухум прыбылі памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў і намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Рашыд Нургаліеў. Пра гэта паведамляе «Каўказскі вузел» са спасылкай на сакратара Савета бяспекі Абхазіі Нугзар Ашуба.
27 мая ў Сухумі прайшоў антыўрадавы мітынг, пасля якога група людзей стала штурмаваць будынак адміністрацыі прэзідэнта. Прадстаўнікі апазіцыі заявілі, што кіраўнік Абхазіі Аляксандр Анкваб падчас перамоваў прыняў рашэнне адправіць у адстаўку кабінет міністраў, а таксама пагадзіўся адправіць у адстаўку генпракурора і кіраўнікоў двух раёнаў. Пазней з’явілася інфармацыя, Анкваб збёг ад мітынгоўцаў, але куды — невядома. У гэтай сітуацыі адзін з лідэраў апазіцыі Рауль Хаджымба адзначыў, што апазіцыя бярэ на сябе кіраванне Абхазіяй.
Будынак адміністрацыі прэзідэнта быў захоплены.
28 мая ўпраўленне інфармацыі пры прэзідэнце Абхазіі распаўсюдзіла выступ Аляксандра Анкваба, у якім ён заявіў, што знаходзіцца ў краіне. Анкваб таксама аспрэчваў звесткі аб адстаўцы ўрада, генпракурора і кіраўнікоў двух раёнаў, а тое, што адбываецца ў рэспубліцы назваў спробай дзяржаўнага перавароту.
Прыхільнікі апазіцыі правялі ўсю ноч на плошчы ў прэзідэнцкага палаца ў Сухумі. Сёння ў 11.00 была запланавана надзвычайная сесія парламента Абхазіі, падчас якой, як заяўлялі мясцовыя назіральнікі, магчыма, будуць прызначаныя новыя прэзідэнцкія выбары. Аднак да 12-й гадзіны сесія не адкрылася, бо ў парламенце не было кворуму. Высветлілася, што два віцэ-спікера — Эма Гамісонія і Вагаршак Касян разам з прэзідэнтам Анквабам знаходзяцца на расійскай ваеннай базе ў Бамборы ў Гудауцкім раёне.
Парламент Абхазіі здолеў толькі прыняць зварот да народа, кіраўніцтва рэспублікі і ўсіх палітычных сілаў. Зварот заклікае да канструктыўнага дыялогу "ў мэтах захавання агульнанацыянальнай згоды і стабільнасці ў дзяржаве”.
Лідэр апазіцыі Раўль Хаджымба на пасяджэнні ў парламенце выказаў надзею, што дэпутаты не абмяжуюцца прынятымі зваротам і на бліжэйшай сесіі разгледзяць ягоную прапанову — адправіць у адстаўку ўрад, і звернецца да прэзідэнта з прапановай аб добраахвотнай адстаўцы.