Сваякі ахвяраў бойні на Банкавай патрабуюць справядлівасці
Перагледзець рашэнне і выпусціць арыштаваных на Банкавай патрабавалі пад сценамі Шаўчэнкаўскага райсуду паўтары тысячы чалавек.
Нагадаем усіх дзевяць чалавек, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках на Банкавай, арыштавалі на два месяцы. Адвакаты кажуць — прамых доказаў удзелу падабаронных у збіцці беркутаўцаў няма. Тым часам, родныя затрыманых знайшлі дзясяткі відэазапісаў, дзе наадварот — арыштаваных б'юць спецназаўцы.
Ніна Балотава, жонка затрыманага: «Ён сядзеў пад ліхтаром, «Беркут» хапаў яго за каптур курткі, ставіў на калені, біў палкамі, куды мог ударыць».
Яна Сцяпанава, дзяўчына затрыманага: «Там, на тым відэа, ён ляжаў на падлозе, на асфальце, білі нагамі беркутаўцы, на яго крычалі: "Ці ёсць у цябе грошы? Колькі, колькі дасі?»
Не ў бальніцу і не дадому — пасля страшнага збіцця на Банкавай мужчыны гэтых жанчын патрапілі пад варту. Ужо на другі дзень пасля затрымання, з абеду і да двух ночы, суд зачытваў свае рашэнні, аднолькавыя для кожнага з дзевяці затрыманых — два месяцы арышту.
Там, у Шаўчэнкаўскі судзе, іх упершыню пасля 1 снежня і ўбачылі родныя. Да гэтага — шукалі амаль суткі, таму што ў міліцыі запэўнівалі на Банкавай нікога не затрымалі.
Крысціна Прэвір, сястра затрыманага: «Калі я страціла з ім сувязь, я спрабавала датэлефанавацца да РУУС кіеўскіх, асабліва да Пячэрскага і Шаўчэнкаўскага — але ўсе яны запэўнівалі, што нікога сёння вечарам не затрымлівалі».
Ніна Балотава: «Пачала тэлефанаваць у 102, там мне адказалі: "Дзяўчына, вы што, «Беркут» б'е людзей — такога не можа быць".
Страсенне мозгу, зламаныя пальцы і шматлікія сінякі і ўдары мае муж Марыны Асташчанка. Жанчына кажа — у той дзень ён упершыню пайшоў на Майдан.
Марына Асташчанка: «Выглядае проста страшна. Па-першае, у той жа скрываўленай вопратцы, хоць я перадавала яму іншую вопратку — не магу зразумець, чаму ён у тым жа. Не дазваляюць карыстацца тэлефонам. Нават запіскі нельга перадаць, гэта выключаецца. Я нават не магу спытаць, як ён сябе адчувае, што з ім».
Пецярых затрыманых у суд прывезлі з бальніцы. Пакуль разглядалі хадайніцтва, аднаму хлопцу стала дрэнна — у суд выклікалі хуткую. І пракуратура настойвае: утрыманне пад вартай — неабходная мера, бо на Банкаую, маўляў, ішлі не з пустымі рукамі.
Затрыманыя ўпэўніваюць — нічога такога не было. А іх сваякі на дзясятках відэа ўбачылі зусім іншае.
Марына Асташчанка: «Ён там з першых секунд ляжыць, здзекуюцца, фатаграфуюцца быццам з нейкімі жывёламі, быццам гэта так і павінна быць».
Пакуль адвакаты рыхтуюць апеляцыю на рашэнне Шаўчэнкаўскага суда — падтрымаць арыштаваных выйшлі паўтары тысячы чалавек. Яны патрабавалі перагледзець рашэнне суда і выпусціць затрыманых. У віну ні аднаго з іх пратэстоўцы не вераць.
Паводле 5.ua