Што будзе з Саакашвілі па вяртанні ў Грузію? Нічога добрага

Экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў выпадку экстрадыцыі з Кіева ў Тбілісі чакае арышт, заявіў старшыня грузінскага парламента Іраклій Кабахідзэ, які знаходзіцца з візітам у ЗША.

Фота politinfo.com.ua

Фота politinfo.com.ua

«У нас у яго слабая палітычная падтрымка. У нашай краіне адбыўся судовы працэс супраць яго, ёсць судовае рашэнне, якое прадугледжвае арышт Саакашвілі пры з'яўленні на тэрыторыі Грузіі», — сказаў Кабахідзе.


Тбіліскі гарадзкі суд 5 студзеня завочна прысудзіў Саакашвілі да трох гадоў турмы за злоснае перавышэнне службовых паўнамоцтваў на пасадзе прэзідэнта Грузіі.
Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў 8 лютага, што Генпракуратура Грузіі не змяніла сваё патрабаванне аб экстрадыцыі Міхаіла Саакашвілі, і Кіеў выконвае свае міжнародныя абавязацельствы.
Луцэнка таксама распавёў, што існуюць варыянты добраахвотнага вяртання Саакашвілі ў любую з выбраных ім краін, напрыклад, у Нідэрланды, дзе пражывае яго сям’я, або «добраахвотная або прымусовая дэпартацыя ў адну з выбраных ім краін, з якой ён нелегальна перасёк украінскую мяжу, то бок Польшчу».
Радыё Свабода