Што вядома пра Стывена Пэддака, які зладзіў самае масавае забойства ў ЗША
На фестывалі ў Лас-Вегасе были забітыя павялічылася да 59 чалавек. Сярод параненых і пацярпелых — яшчэ 527 чалавек.
Сталі вядомы некаторыя падрабязнасці пра асобу 64-гадовага Стывена Пэддака, які адкрыў агонь па людзях у Лас-Вегасе. Яго ахвярамі сталі 59 чалавек, больш за 500 атрымалі раненні.
Страляніна вялася з акна 32-га паверха гатэля па наведвальніках фестывалю кантры-музыкі (там сабралося больш за 20 тысяч чалавек).
У нумары Пэддак жыў некалькі дзён, а значыць, ён рыхтаваўся. Шкло ў вакне ён выбіў кувалдай. У яго былі дзесяць адзінак зброі, вялікая колькасць боепрыпасаў. Пасля стральбы Пэддак застрэліўся.
Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, Пэддак жыў у горадзе Мескіт у штаце Невада (гэта каля 150 км да Лас-Вегаса). Да выхаду на пенсію ён працаваў бухгалтарам. У яго, нібыта, былі псіхалагічныя праблемы. У мужчыны была ліцэнзія на пілота лёгкаматорных самалётаў, у яго ўласнасці былі два лятальныя апараты.
Нядаўна Пэддак здзейсніў некалькі транзакцый, звязаных з ігральным бізнесам, на некалькі дзяcяткаў тысяч долараў. Пакуль невядома, ці гэта быў выйгрыш, ці пройгрыш. Сваякі і суседзі кажуць, што ён наведваў казіно, быў заўзятым гульцом, нярэдка хадзіў на канцэрты кантры-музыкі.
ФБР заявіла, што пакуль не выявіла сувязі мужчыны з міжнародным тэрарызмам. Як вядома, напярэдадні адказнасць за расстрэл людзей узяла на сябе тэрарыстычная “Ісламская дзяржава”.
Стывена Пэддака характарызуюць, як “азлобленага чалавека”. Пры гэтым у яго не было праблем з законам. Аднойчы яго затрымлівалі за парушэнне правілаў дарожнага руху. А вось бацька мужчыны быў серыйным рабаўніком банкаў, быў асуджаны на 20 гадоў зняволення. Матывы, якія кіравалі паводзінамі Пэддака, пакуль застаюцца таямніцай.
euroradio.fm