Колькасць ахвяр у Лас-Вегасе вырасла да 59

Ахвярамі страляніны ў Лас-Вегасе каля казіно «Mandalay Bay» сталі не менш за 59 чалавек, яшчэ больш за 500 пацярпелі.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES


Устаноўлена, што стралок, мясцовы жыхар 64-гадовы Стывен Пэддак, вёў агонь з 32-га паверха гасцінічнага комплексу “Mandalay Bay Hotel”. Менавіта там ён і быў забіты.

Між тым у сацсетках ужо апублікаваныя фота меркаванага стрэлка ў Лас-Вегасе, паведамляе ТСН. Яго ідэнтыфікуюць як Сэма Гендэрсана, якога раней ужо арыштоўвалі за ўзброеныя рабаванні.

staljanina_u_las_vehas.jpg

Ён нібыта падтрымлівае ідэі перавагі белай расы і з'яўляецца прыхільнікам Рычарда Спенсера, які выказаў ідэю "мірнай этнічнай чысткі" для прыпынення "разбурэнне" еўрапейскай культуры.
Як паведамляў НЧ, раней стала вядома пра страляніну каля казіно “Mandalay Bay” у Лас-Вегасе. Невядомы расстраляў наведвальнікаў фестывалю кантры-музыкі. Першапачаткова паведамлялася аб гібелі двух чалавек і 24 пацярпелых.

Паліцыя і "хуткія" на месцы здарэння ў Лас-Вегасе

Паліцыя і "хуткія" на месцы здарэння ў Лас-Вегасе


Паліцыя перакрыла бліжэйшыя дарогі, міжнародны аэрапорт Мак-Каран часова прыпыніў працу.
Паводле Корреспондент.net, ТСН