Каля казіно ў Лас-Вегасе адбылася страляніна, ёсць ахвяры
Відавочцы паведамілі пра страляніну, якая адбылася падчас фестывалю кантры побач з казіно Mandalay Bay ў Лас-Вегасе
Паліцыя пацвердзіла факт інцыдэнту, але пакуль не
прыводзіць ніякіх падрабязнасцяў. Па дадзеных агенцтва Рэйтэр, загінулі як
мінімум два чалавекі, яшчэ 24 пацярпелі.
На фотаздымках з месца падзей, якія з'явіліся ў сацсетках і фотабанках, бачныя людзі, якія ляжаць на зямлі ў крыві. Мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў сцвярджаюць, што страляніна была інтэнсіўнай. "Абойма за абоймай — кулі лёталі паўсюль", — прыводзяць яны словы аднаго са сведкаў таго, што адбылося.
Таксама была інфармацыя, што стралок як мінімум адзін і ён страляў па паліцэйскіх машынах з 32-га паверха гатэля побач з казіно, але афіцыйна гэта не пацверджана. Цяпер побач з казіно разгорнуты аператыўны штаб і праводзіцца паліцэйская спецаперацыя. Паліцыя папрасіла не трансляваць у сеткі і ў эфіры яе перамяшчэнні, каб не раскрыць стралку пазіцыі спецназа.
Пазней паступіла інфармацыя, што падазраваны ў сталяніне знішчаны паліцыяй.
Паводле ВВС