Наталля Гардзіенка прэзентавала «Хронікі БІНІМу»
1 кастрычніка ў Нью-Ёрку, у грамадскай зале Сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага адбылася прэзентацыя кнігі Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча "Хронікі БІНІМу".
![dsc_1764.jpg dsc_1764.jpg](/img/v1/images/dsc_1764.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Хронікі" — гэта гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, расказаная моваю дакументаў: лістоў, успамінаў з архіваў двух старшыняў БІНІМу: Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля.
![dsc_1772.jpg dsc_1772.jpg](/img/v1/images/dsc_1772.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кнігу прэзентавалі аўтарка Наталля Гардзіенка і Вітаўт Кіпель — адзін з герояў кнігі.
![dsc_1806.jpg dsc_1806.jpg](/img/v1/images/dsc_1806.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сваім выступе Наталля адзначыла, што БІНІМ — гэта тая арганізацыя, якая цягам 65 гадоў аб'ядноўвала беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў, якія апынуліся на эміграцыі, і давала ім магчымасць працягваць навуковую і творчую працу.
Вітаўт Кіпель падзяліўся ўспамінамі аб сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні, пра плён працы інстытуту за 65 гадоў.