Швецыя спыняе падтрымку беларускіх дзяржаўных праектаў
Шведскія ўлады вырашылі прыпыніць фінансавую дапамогу беларускім дзяржаўным праектам.

Пра гэта абвясціў міністр Швецыі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва для развіцця Пітэр Эрыксан, перадае выданне Omni.
"Мы бачым рэжым, які без ваганняў выкарыстоўвае ўсе дзяржаўныя інструменты ў дачыненні да ўласнага насельніцтва, таму мы лічым разумным замарозіць супрацоўніцтва з уладамі", — сказаў ён.
Міністр дадаў, што лічыць гэтыя дзеянні "важным сігналам" дзеючым беларускім уладам. Omni адзначае: шведскія ўлады плануюць прапрацаваць пытанне аб падтрымцы дэмакратычных палітычных аб'яднанняў Беларусі.