Таджыкістан. Самы высокі флагшток

Сур'ёзная барацьба пачынаецца за права валодаць самым высокім флагштокам у свеце. У Таджыкістане збіраюцца выдаткаваць на гэта мільёны долараў. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмонаў на свяце
нацыянальнага Дня сцягу 24 лістапада за-

Сур'ёзная барацьба пачынаецца за права валодаць самым высокім флагштокам у свеце. У Таджыкістане збіраюцца выдаткаваць на гэта мільёны долараў. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмонаў на свяце нацыянальнага Дня сцягу 24 лістапада за-

явіў пра пачатак будаўніцтва 165-метровага флагштока ў сталіцы краіны — Душанбе.Такім чынам, самая бедная краіна Цэнтральнай Азіі, дзе сярэдняя гадавая зарплата складае каля 650 долараў, імкнецца парушыць статус багатага нафтай Азербайджана, уладальніка самага высокага сцяга ў свеце. У верасні 2010 года ў сталіцы Азербайджана Баку быў адкрыты 162-метровы флагшток з нацыянальным сцягам. Але хутка рэкорд Баку будзе пабіты таджыкамі. Флагшток у Таджыкістане таксама паб'е паказчык суседняга Туркменістана — папярэдняга рэкардсмена, дзе ў 2008 годзе паставілі 133-метровы флагшток. Пра кошт туркменскага праекта нічога не вядома. Дарэчы, флагштокманія стала падарункам для дубайской кампаніі «Trident Support», якая будуе гэтыя канструкцыі.

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: