Такаеў загадаў арміі страляць без папярэджання і назваў перамовы «глупствам»

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў аддаў праваахоўным органам і арміі загад адкрываць агонь на паразу без папярэджання.

biszkek_pratesty_2022_01_07_10_31_38__2_.jpg

У тэлезвароце да нацыі ён назваў "глупствам" заклікі да бакоў правесці перамовы для мірнага вырашэння праблем, якія гучаць "з-за мяжы".

Улады Казахстана не маюць намеру весці перамовы з "забойцамі і злачынцамі", — дадаў Такаеў.

"Нас заклікаюць правесці мірныя перамовы. Якое глупства. Якія могуць быць перамовы з забойцамі? Тэрарыстаў трэба знішчаць. І мы будзем гэта рабіць", — сказаў прэзідэнт Такаеў.

Між тым Мухтар Аблязаў — казахстанскі апазіцыянэр, які жыве ў Францыі, лідар руху "Дэмакратычны выбар Казахстану" — назваў пратэсты ў сваёй краіне "рэвалюцыяй".

"Я думаю, што рэжыму хутка прыйдзе канец. Цяпер гэта проста пытанне часу", — заявіў ён у інтэрв'ю агенцтву AFP.

Па словах Аблязава, разгортванне расійскіх войскаў у Казахстане — гэта "акупацыя". Прэзідэнт Расіі імкнецца "ўзнавіць Стары СССР", але "чым больш Пуцін будзе ўмешвацца, тым больш Казахстан будзе станавіцца падобным да Украіны, ператвараючыся ў варожую Расіі дзяржаву", — упэўнены апазіцыйны палітык.

Паводле www.dw.com