Італія. Тырольцы байкатуюць Дзень адзінства
Рэгіянальны ўрад італьянскай правінцыі Паўднёвы Тыроль заявіў, што не будзе адзначаць 150-я ўгодкі аб’яднання Італіі. Прычына — старая крыўда на Італію, якая пасля першай сусветнай прыяднала да сябе былую аўстрыйскую правінцыю Паўднёвы Тыроль і доўгі час праводзіла тут палітыку культурнай асіміляцыі. “150 гадоў значаць для нас разрыў з радзімай і ігнараванне права на самавызначэнне, — гаворыцца ў заяве ўраду.
Рэгіянальны ўрад італьянскай правінцыі Паўднёвы Тыроль заявіў, што не будзе адзначаць 150-я ўгодкі аб’яднання Італіі. Прычына — старая крыўда на Італію, якая пасля першай
сусветнай прыяднала да сябе былую аўстрыйскую правінцыю Паўднёвы Тыроль і доўгі час праводзіла тут палітыку культурнай асіміляцыі. “150 гадоў значаць для нас разрыў з радзімай і ігнараванне
права на самавызначэнне, — гаворыцца ў заяве ўраду. У дадатак тырольцы пачалі разглядаць законапраект пра дэмантаж мемарыялу ў гонар далучэння Паўднёвага Тыроля да Італіі, які быў
пабудаваны ў часы Мусаліні.
Па матэрыялах “Jungle World (Германія)