Тэракт на прыпынку ў Ерусаліме: трое забітых, мноства параненых

У Ерусаліме невядомыя адкрылі агонь па людзях на прыпынку: шмат параненых, вядома пра трох ахвяраў.

Тэракт на ўездзе ў Ерусалім: трое забітых. Фота Хаім Гольдберг / Flash90

Тэракт на ўездзе ў Ерусалім: трое забітых. Фота Хаім Гольдберг / Flash90

У Ерусаліме раніцай 30 лістапада невядомыя адкрылі агонь каля аўтобуснага прыпынку, размешчанага ля ўезду ў горад. Пакуль вядома пра 10 параненых і трох загінулых.

Спачатку было вядома, што загінуў толькі адзін чалавек. «У 8.16 загінула 24-гадовая жанчына, восем чалавек атрымалі раненні. Пяцёра атрымалі цяжкія траўмы, адзін — сярэдняй цяжкасці, двое — лёгкія», — піша выданне newsru.co.il.

Параненых даставілі ў бальніцы “Шаарэй Цэдэк” і “Адаса Эйн-Керэм”. Маршрут 1 на ўездзе ў Ерусалім закрыты для руху. Неўзабаве было абвешчана, што адзін з параненых памёр. Такім чынам колькасць ахвяр тэракту ўзрасла да двух.

Нападнікі адкрылі агонь па людзях з аўтаматычнай вінтоўкі М-16 і пісталета пісталета Glock 19. Паводле папярэдніх звестак, тэрарыстамі былі жыхарамі арабскага іерусалімскага раёна Сур Бахар (Цур Бахер). Паліцыя паведамляе, што двое стралкоў нейтралізаваныя (мяркуючы з усяго, застрэленыя). 

Зброя нападнікаў. Фота Прэс-службы паліцыі Ізраіля

Зброя нападнікаў. Фота Прэс-службы паліцыі Ізраіля

Пазней служба хуткай дапамогі «Маген Давід Пеклам» (МАДА) паведаміла, што колькасць ахвяр тэракту ўзрасла да трох, больш за дзесяць чалавек атрымалі раненні – стан чатырох параненых ад цяжкага да крытычнага.

Глядзіце таксама

Тэракты ў Ізраілі

Для Ізраіля тэракты ўжо сталі звычайнай з'явай. Толькі ў лістападзе адбылося пяць тэрактаў і нападаў на ізраільцян.

30 лістапада. Абстрэл на паўночным уездзе ў Ерусалім. У выніку тэракту забітыя тры чалавекі, сем атрымалі раненні. Двое тэрарыстаў застрэленыя.

16 лістапада. Тэракт на 60-й трасе, на поўдзень ад Ерусаліма. Пяць параненых. Трое тэрарыстаў ліквідаваныя.

8 лістапада. Абстрэл аўтамабіля ў Самарыі. Параненыя двое ізраільцян.

6 лістапада. Тэракт каля Старога горада Ерусаліма. Загінула малодшы сяржант паліцыі Рос Элішава Роз Айда Лубін (20 гадоў). Яшчэ адзін паліцэйскі лёгка паранены. Тэрарыст застрэлены.

2 лістапада. Абстрэл аўтамабіля ў Самарыі. Забіты Эльханан Кляйн, 29 гадоў, бацька траіх дзяцей.

30 кастрычніка. Тэракт у Ерусаліме. Цяжка паранены паліцэйскі. Нападнік нейтралізаваны.


Глядзіце таксама

Паводле www.newsru.co.il, Украінская служба РБК