Тэрарысты ў Славянску ўзброены найноўшай расійскай зброяй — баец Нацгвардыі

У Славянску часткам Нацыянальнай гвардыі Украіны супрацьстаяць добра падрыхтаваныя тэрарысты.



34577.jpg

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве распавёў прадстаўнік 1-га батальёна Нацгвардыі Андрэй Антанішчук, які нёс службу на блокпосце ў Славянску.

«Яны ўзброены вельмі добра, калі ў іх ёсць зенітныя комплексы, ёсць аўтаматы Калашнікава-100, якія ёсць на ўзбраенне толькі ў Расіі, мінамёты апошняга пакалення, якія ёсць толькі ў Расіі, — сказаў ён. — Гэта прадстаўнікі ГРУ, па нашых дадзеных гэта прадстаўнікі чачэнцаў, якія ваявалі ў першую і другую чачэнскую кампанію. Яны ваююць на іх баку, а таксама найміты».

У той жа час, па словах Антанішчука, баявы дух Нацгвардыі, дэсантнікаў і байцоў спецпадраздзяленняў МУС значна вышэй, чым у тэрарыстаў. «Вывучка ў іх вельмі добрая, а вось маральны дух можна паставіць пад сумнеў», — заявіў ён.

Паводле novosti.dn.ua

Антанішчук распавёў, што, паводле інфармацыі разведкі, да тэрарыстаў падыходзіць падмацаванне, але значна больш з іх спрабуюць пакінуць Славянск.