Трамп: краіны NАТО пагадзіліся плаціць больш

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што шэраг краін NАТО пагадзіліся павялічыць выплаты ў бюджэт альянсу. "NАТО стане значна мацней", — напісаў Трамп.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES

"Грошы ўжо пачалі паступаць", — напісаў ён у "Твітэры". Прадстаўнікі краін NАТО ў апошнія дні не паведамлялі пра павелічэнне выплат.

"Многія краіны NАТО пагадзіліся істотна павялічыць выплаты. Грошы пачынаюць паступаць — NАТО будзе значна мацней", — напісаў Трамп у "Твітары" падчас саміту "Вялікай сямёркі" ў Сіцыліі.

У чацвер на саміце NАТО ў Брусэлі Трамп, які ўпершыню выступаў на мерапрыемстве ў якасці прэзідэнта ЗША, раскрытыкаваў партнёраў за недастатковыя інвестыцыі ў альянс.

Трамп заявіў лідарам краін NАТО, што яны павінны павялічыць свае абаронныя выдаткі як мінімум да 2% ВУП, у той час як цяпер толькі 5 з 28 чальцоў альянсу выконваюць гэта абавязацельства.

Трамп дадаў, што гэта несумленна ў адносінах да падаткаплатнікаў у ЗША.

Норма аб выдзяленні краінамі-чальцамі NАТО не менш за 2% свайго ВУП на абарону носіць рэкамендацыйны характар, і ніякіх штрафных санкцый за яе невыкананне не прадугледжана.

Германія ў 2016 годзе выдаткавала на абарону ўсяго 1,2% свайго ВУП, але Берлін адзначае, што ён выдзяляе значныя сродкі на дапамогу краінам, якія развіваюцца, што таксама спрыяе ўмацаванню міжнароднай бяспекі.

Паводле ВВС