Турцыя. Наш адказ французам

Анкара адказала на рашэнне французскага парламенту ўвесці крымінальную адказнасць за адмаўленне факту генацыду армян у Асманскай Турцыі ў 1916 годзе. Тады, па дадзеных гісторыкаў, у выніку пагромаў было забіта некалькі мільёнаў мірных армян, якіх асманы падазравалі ў кантактах з расійскім войскам (праціўнікі Стамбула ў Першай сусветнай вайне). Прэм’ер Эрдаган на недружалюбны крок Парыжу збіраецца прызнаць французскі генацыд арабаў у вайне за незалежнасць Алжыру.

Анкара адказала на рашэнне французскага парламенту ўвесці крымінальную адказнасць за адмаўленне факту генацыду армян у Асманскай Турцыі ў 1916 годзе. Тады, па дадзеных гісторыкаў, у выніку пагромаў было забіта некалькі мільёнаў мірных армян, якіх асманы падазравалі ў кантактах з расійскім войскам (праціўнікі Стамбула ў Першай сусветнай вайне). Прэм’ер Эрдаган на недружалюбны крок Парыжу збіраецца прызнаць французскі генацыд арабаў у вайне за незалежнасць Алжыру. У прыватнасці, гаворка пра масавыя забойствы арабаў 8 мая 1945 года ў Алжыры, калі французскія вайскоўцы забілі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Палкоўнік, які камандаваў аперацыяй, сфармуляваў яе прынцып вельмі проста: “Трэба забіць усіх мужчын, якім больш за 15 гадоў. На гэтым турэцкія гісторыкі прыпыняцца не збіраюцца. У турэцкай прэсе шмат пішуць пра іншыя злачынствы французскіх каланізатараў у сваіх калоніях. Праўда, некаторыя гісторыкі лічаць ператварэнне гісторыі ў палітычны інструмент “шызафрэніяй. Яны выказваюць надзею, што эскалацыя паміж краінамі закончыцца ўвесну, калі прыняты ніжняй палатай закон будзе прадстаўлены на суд французскага Сенату. Толькі пасля ратыфікацыі законапраекту сенатарамі закон набывае юрыдычную моц.
Паводле турэцкай прэсы