Турцыя. Разгромлена падполле нацыяналістаў

Турэцкія органы бяспекі пачалі беспрэцэдэнтную аблаву супраць сяброў падпольнай сеткі радыкальных панцюркістаў “Ergenekon. Да адказнасці ўжо прыцягнутыя 80 асобаў, сярод якіх ёсць нават акадэмікі і былыя вышэйшыя афіцэры. Арыштаваныя належаць да групы радыкальных прыхільнікаў Атацюрка. Калі верыць дадзеным следства, яны планавалі арганізаваць путч супраць прэм’ер-міністра Эрдагана, які сімпатызуе ісламістам. Путч мелі здзейсніць вайскоўцы, якія знаходзіліся пад уплывам змоўнікаў. Першую партыю путчыстаў пачалі судзіць напрыканцы сакавіка.

Турэцкія органы бяспекі пачалі беспрэцэдэнтную аблаву супраць сяброў падпольнай сеткі радыкальных панцюркістаў “Ergenekon. Да адказнасці ўжо прыцягнутыя 80 асобаў, сярод якіх ёсць нават акадэмікі і былыя вышэйшыя афіцэры. Арыштаваныя належаць да групы радыкальных прыхільнікаў Атацюрка. Калі верыць дадзеным следства, яны планавалі арганізаваць путч супраць прэм’ер-міністра Эрдагана, які сімпатызуе ісламістам. Путч мелі здзейсніць вайскоўцы, якія знаходзіліся пад уплывам змоўнікаў. Першую партыю путчыстаў пачалі судзіць напрыканцы сакавіка. Цяпер чакаецца працэс супраць другой групы. Чакаецца, што канчатковы прысуд будзе агалошаны 20 ліпеня. Цікава, што сярод абвінавачаных ёсць афіцэры, якія ў апараце адказвалі за кантакты з ізраільскай разведкай. Таксама варта згадаць, што для рэалізацыі сваіх планаў сябры групы, як кажа пракуратура, гатовыя былі пайсці на кантакты нават з курдскімі тэрарыстамі, якія выступаюць за выхад курдскіх правінцый са складу Турцыі.
Па матэрыялах “Jungle World (Германія)