Туркменія. Апазіцыя прапануе змяніць назву дзяржавы

Група туркменскіх апазіцыянераў, якія знаходзяцца ў эміграцыі, выступіла з ініцыятывай змяніць назву краіны і карэннай нацыі. На думку апазіцыянераў, краіна павінна называецца Туран. Быццам назва “туркмены была навязаная тубыльцам цюркамі, якія захапілі старажытную дзяржаву Туран у VI стагоддзі. Справу асіміляцыі працягнулі арабы, а канчатковую кропку паставіла племя тэке, якое прыйшло сюды з Персіі. У ХІХ стагоддзі ў край прайшла Расія, якая зрабіла стаўку на клан тэке. Практыку працягнулі бальшавікі, пры якіх была створаная Туркменская АССР.

Група туркменскіх апазіцыянераў, якія знаходзяцца ў эміграцыі, выступіла з ініцыятывай змяніць назву краіны і карэннай нацыі. На думку апазіцыянераў, краіна павінна называецца Туран. Быццам назва “туркмены была навязаная тубыльцам цюркамі, якія захапілі старажытную дзяржаву Туран у VI стагоддзі. Справу асіміляцыі працягнулі арабы, а канчатковую кропку паставіла племя тэке, якое прыйшло сюды з Персіі. У ХІХ стагоддзі ў край прайшла Расія, якая зрабіла стаўку на клан тэке. Практыку працягнулі бальшавікі, пры якіх была створаная Туркменская АССР. “Сыходзячы з выкладзенага вышэй, уяўляецца мэтазгодным і неабходным назваць краіну Туран, а жыхароў зваць туранцамі. Трэба вывесці туранскі народ з цемры “забыцця, вярнуць да сваіх сапраўдных каранёў і сваёй праўдзівай гісторыі, — гаворыцца ў дакуменце апазіцыянераў. Пакуль на іх радзіме ніяк на прапанову не рэагуюць.
Па матэрыялах туркменскіх СМІ