«Тут адходы і г#ўнішча». Паглядзіце, колькі снегу і смецця сёлета ў Пецярбургу. Пра гэта нават спявае Шнур (фота, відэа)

Дзве бяды сёння ў расійскім Санкт-Пецярбургу — снег і смецце. Такая карціна назіраецца ў горадзе кожную зіму, што звязваюць з дрэннай працай мясцовых камунальнікаў і асаблівасцямі мясцовага клітмату. Фотагалерэю з піцерскіх вуліц апублікаваў «Камерсант».

14_68.webp

Як адзначае выданне, «у пачатку года ў Пецярбургу паўстала праблема з вывазам снегу і смецця. Губернатар Аляксандр Бяглоў заявіў, што сістэма уборкі ў горадзе будзе рэфармавана».

Між тым мясцовыя жыхары скардзяцца на сітуацыю, якая ўскладняе элементарны побыт, перашкаджае хуткаму перамяшчэнню па горадзе і відавочна псуе выгляд культурнай сталіцы. Праблема стаіць настолькі востра, што нядаўна на гэтую тэму пчаў спяваць лідар гурта «Ленінград, Сясргей Шнураў.