Тысячы венесуэльцаў выйшлі на «марш пустых каструль»
Тысячы венесуэльцаў далучыліся да апазіцыйнага маршу ў Каракасе супраць палітыкі ўрада па барацьбе з эканамічным крызісам у краіне.

Многія білі ў пустыя каструлі, паказваючы, што не хапае асноўных прадуктаў харчавання.
Паліцыя блакавала доступ дэманстрантаў у цэнтр горада, маштабных сутыкненняў не было.
Апазіцыйныя палітыкі заяўляюць, што прэзідэнт Нікалас Мадура «павінен сысці зараз, каб венесуэльскі народ мог зноў аб'яднацца».
Бі-Бі-Сі