У Беластоку адкрыўся цэнтр «SOS Беларусь – Цэнтр гуманітарнай дапамогі»
Ён прапануе дапамогу палякам з Беларусі, а таксама беларусам у вырашэнні пытанняў, звязаных са знаходжаннем у Польшчы, пошукам працы, жылля, месцаў для дзяцей у навучальных установах, фінансавай дапамогі, навучаннем польскай мове.

Праект «SOS Беларусь – Цэнтр гуманітарнай дапамогі» рэалізуецца за кошт дзяржаўных сродкаў і яго фінансаванне забяспечана да канца бягучага года. Урад выдзеліў мільён злотых.
Віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі паведаміў, што неўзабаве будзе агалошана інфармацыя пра дапамогу людзям, якія бягуць з Беларусі.