У Бялградзе забіты былы адвакат Слабадана Мілошавіча
У Бялградзе забіты адвакат Драгаслаў Агняновіч, які ў пачатку 2000-х гадоў уваходзіў у каманду абаронцаў былога прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў Гаагскі трыбунал.

Фота: pravda.com.ua
Міністэрства ўнутраных спраў Сербіі паведаміла, што Агняновіча застрэлілі на вуліцы каля яго дома. 26-гадовы сын адваката атрымаў раненне ў руку.
Адвакацкая палата Сербіі распаўсюдзіла заяву, у якой паабяцала аказаць ціск на ўлады з мэтай злавіць забойцу і прызначыць узнагароду за інфармацыю, якая садзейнічае раскрыццю злачынства. Палата таксама абвясціла страйк — яе члены адмовіліся выходзіць на працу на працягу тыдня з 30 ліпеня.
Агняновіч таксама быў адвакатам па некалькіх справах супраць уплывовых членаў мафіі ў Сербіі і Чарнагорыі. За апошнія гады ў Бялградзе былі забітыя некаторыя высокапастаўленыя члены арганізаваных злачынных груповак. Паліцыя звязвае гэтыя забойствы з перадзелам рынку наркотыкаў.
Паводле meduza.io