У бліжэйшы час Польшча пачне выдачу экспрэс-віз беларусам
У бліжэйшы час Польшча пачне выдачу экспрэс-віз. У першую чаргу новаўвядзенне закране беларусаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Rzeczpospolita.
![17784large2.jpg 17784large2.jpg](/img/v1/images/17784large2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Для выдачы экспрэс-віз будзе створаны адмысловы аддзел у Міністэрстве замежных спраў, супрацоўнікі якога атрымаюць такія ж інструменты для выдачы візаў, што і консулы. Гэта дазволіць максімальна спрасціць працэдуру легалізацыі знаходжання на тэрыторыі Польшчы многіх беларусаў. Змены будуць тычыцца як турыстычных, так і працоўных віз.
У бліжэйшы час будзе апублікавана пастанова з умовамі, пры якіх замежныя грамадзяне змогуць падаваць адпаведныя заявы на атрыманне віз у паскораным парадку.
tut.by