У Цэнтры беларускай культуры і салідарнасці ў Вільні прайшлі калядкі для маленькіх беларусаў
Не абышлося і без беларускага лідара.
У Цэнтры беларускай культуры і салідарнасці ў Вільні прайшлі калядкі для маленькіх беларусаў: дзеці размалёўвалі печыва для Дзеда Мароза і падпісвалі паштоўкі для дзяцей у Беларусі.
Нечаканасцю стаў візіт Святланы Ціханоўскай i яе дваiх дзяцей.
Наведала калядкі і амбасадарка Джулія Фішэр, якая разам з маленькiмi беларусамi размалёўвала печыва.