У «ДНР» забілі палявога камандзіра «Гіві», сябра «Матаролы»
У самаабвешчанай «ДНР» забілі палявога камандзіра Міхаіла Таўстых, больш вядомага пад пазыўным «Гіві».

Фота: ria.ru
Як інфармуе РІА «Новости», у Данецку заявілі, што адбыўся тэрарыстычны акт, аднак падрабязнасці не паведамілі. Адказнасць за забойства «Гіві» ў «ДНР» ускладаюць на спецслужбы Украіны.
Камандзір батальёну «Самалі» быў вядомы здзекамі над украінскімі палоннымі. У інтэрнэце дастаткова відэа, якое гэта пацвярджае.
Варта адзначыць, што апошнім часам загінулі і памерлі нямала палявых камандзіраў самаабвешчаных рэспублік. У кастрычніку 2016-га быў узарваны сябар «Гіві» Арсень Паўлаў, больш вядомы як «Матарола». Пасля таго здарэння камандзір «Самалі» абвяргаў чуткі, што збіраецца з'ехаць з Данбасу.

Паводле euroradio.fm