У Ерэване ў буйным гандлёвым цэнтры адбыўся выбух. Ёсць ахвяры (відэа). Дапоўнена

На ерэванскім аптовым рынку «Сурмалу» адбыўся магутны выбух і пачаўся пажар. Мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ два дзясяткі параненыя.

photo_2022_08_14_13_47_52.jpg

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што выбух адбыўся праз пажар на складзе піратэхнікі.
Відавочцы пішуць у сацыяльных сетках, што спачатку было зафіксавана буйное ўзгаранне, праз некалькі дзясяткаў хвілін адбылася магутная дэтанацыя. Магчыма, выбухнулі гаручае, газавыя балоны, піратэхніка і феерверкі.
Адзін чалавек загінуў, яшчэ 20 параненыя, паведамляе Sputnik Арменія са спасылкай на папярэднія даныя МНС.

На месцы працуюць каля 10 пажарных разлікаў.
Відавочцы кажуць, што ёсць пагроза другога выбуху. Там моцнае задымленне на вялікай тэрыторыі, жыхары бліжэйшых дамоў трымаюць вокны зачыненымі з-за густога дыму, піша newsarmenia.am.


Дапоўнена: колькасць пацярпелых пры выбуху і пажары на рынку «Сурмалу» ў Ерэване вырасла да 34 чалавек, паведамляе МНС. У Міністэрстве аховы здароўя Арменіі паведамілі РБК, што сярод пацярпелых ёсць пяцігадовая дзяўчынка, яе жыццё па-за небяспекай.