У Францыі высвятляюць, ці адчуваюць сабакі пах людзей з каронавірусам
Кінолагі і ветэрынары на Корсіцы прыступілі да эксперыментаў, іх мэта — высветліць, ці здольныя службовыя сабакі па паху вызначаць, ці заразіўся чалавек каронавірусам, паведамляе ў суботу газета «Фігаро».

Аўчарка малінуа
Праект праводзіцца пад кіраўніцтвам прафесара Дамініка Гранжана з французскай Нацыянальнай школай ветэрынарыі.
Арганізатары эксперыменту тлумачаць, што іх мэта — вызначыць, ці зыходзіць ад інфіцыраваных людзей нейкі адмысловы пах. У выпадку калі гэта так, можна навучыць сабак выяўляць захварэлых.
Ветэрынары падкрэсліваюць, што, такім чынам, акрамя традыцыйных тэстаў на каронавірус, ёсць шанец знайсці новы «інструмент» для пастаноўкі дыягназу.
У выпрабаваннях на Корсіцы ўдзельнічаюць восем сабак, шэсць з іх — бельгійскія аўчаркі малінуа.
interfax.by