У Грэцыі аб'яўлена трохдзённая жалоба з-за гібелі людзей у выніку лясных пажараў
Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас абвясціў трохдзённую жалобу ў краіне ў сувязі з гібеллю дзясяткаў людзей у выніку пажараў паблізу Афін. Пра гэта паведамляе The Associated Press.
Маштабныя лясныя пажары ўспыхнулі на захад ад Афін. Аблокі дыму ад пажараў былі бачны над афінскім Акропалі і храмам Парфенона. Людзі былі вымушаны пакінуць свае дамы.
Улады Грэцыі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча і ўжо папрасілі дапамогу ў іншых краін, каб справіцца са стыхіяй. Як заявіў Цыпрас, сітуацыя выйшла з-пад кантролю. З прыбярэжнай зоны эвакуіравалі людзей па вадзе.
У выніку маштабных лясных пажараў загінулі па меншай меры 60 чалавек. Ужо вядома, што сярод ахвяраў ёсць замежнікі. Польскае агенцтва РАР са спасылкай на прадстаўніка тур фірмы паведамляе пра двух загінулых турыстаў з Польшчы.