У Грузіі аднавіліся акцыі пратэсту

Тысячы пратэстоўцаў сабраліся пад будынкам грузінскага парламенту ў Тбілісі. Людзі патрабуюць правядзення пазачарговых выбараў.

Мітынг у Тбілісі. Фота: кадр з відэа

Мітынг у Тбілісі. Фота: кадр з відэа

У Тбілісі аднавіліся пратэсты ля будынка парламента. Пра гэта паведамляе грузінская рэдакцыя “Радыё Свабода” ў Facebook.

Цяпер пад будынкам грузінскага парламенту ў Тбілісі сабраліся тысячы пратэстоўцаў разам з прадстаўнікамі апазіцыйных партый.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі Георгія Гахарыя і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры, а таксама правядзення ў краіне датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Акрамя таго, супрацоўнікі апарата грузінскага парламента пакінулі будынак пасля настойвання праваахоўнікаў. Таксама паліцыя папрасіла журналістаў пакінуць будынак. Праваахоўнікі мабілізавалі спецтэхніку ва ўнутраным двары парламента.

 

Сёння стала вядома, што спікер парламента Грузіі сышоў у адстаўку на фоне пратэстаў.

Паводле korrespondent.net