У Індыі ў цісканіне на рэлігійным фестывалі загінулі паломнікі
У Індыі ў выніку цісканіны на рэлігійным фестывалі Кумбха Мэла ў горадзе Удджайн 6 траўня загінулі сем чалавек, яшчэ каля 70 атрымалі раненні.

Па папярэдніх дадзеных, цісканіна пачалася, калі з-за парываў ветру і дажджу ўпаў адзін з намётаў, пад якім сабраліся ўдзельнікі фестывалю. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваныя, паведамляе catchnews.com.
Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў свае спачуванні ў сувязі са здарэннем.
Фестываль Кумбха Мэла праходзіць кожныя 12 гадоў і доўжыцца амаль месяц. У гэтым годзе ўдзел у фестывалі ўзялі каля 70 мільёнаў чалавек.
Паводле krynica.info