У Іране разбіўся самалёт, 66 чалавек загінулі

У Іране разбіўся пасажырскі самалёт, на борце было 66 чалавек.

avia_3.jpg

Самалёт авіякампаніі Aseman Airlines выконваў унутраны рэйс з Тэгерана ў горад Ясудж на паўднёвым захадзе Ірана. Ён упаў у раёне горада Сяміра, у гарыстай мясцовасці ў цэнтральнай частцы краіны.
Іранскія СМІ паведамляюць, што на борце было 60 пасажыраў, а таксама двое пілотаў, двое бортправаднікоў і двое ахоўнікаў.
Усе, хто знаходзіўся на борце самалёта загінулі, заявіў прадстаўнік Aseman Airlines Махамад Табатабаі у інтэрв'ю тэлекампаніі IRIB.
Самалёт упаў у цяжкадаступным раёне, зараз туды спрабуюць дабрацца ратавальнікі на аўтамабілях, верталёты там прызямліцца не змаглі з-за густога туману ў месцы крушэння.
Лайнер знік з радараў праз 50 хвілін пасля ўзлёту з тэгеранскага аэрапорта Мехрабад.
Авіякатастрофы ў Іране здараюцца часцей, чым у шматлікіх іншых краінах.
Тэгеран заяўляе, што прычына гэтага — накладзеныя на Іран амерыканскія санкцыі, у выніку якіх Тэгеран не мог купляць новыя заходнія самалёты або запчасткі да ўжо наяўных у Ірана самалётаў.
Паводле BBC