У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 год, перавысіла 70 тысяч

Колькасць людзей старэйшых за 100 год у Японіі абнавіла гістарычны максімум: зараз іх больш за 70 тысяч. Аб гэтым 13 верасня паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі.

nch_001_41.jpg


Там адзначылі, што пераважная большасць доўгажыхароў (88%) — жанчыны. Да сакавіка 2020 свой стогадовы юбілей адзначаць 37 тысяч чалавек, што амаль на 5 тысяч болей, чым у папярэднім.
Пры гэтым у 1963 годзе ў Японіі было ўсяго 153 чалавекі, што перакрочылі стогадовы рубеж. У 1998-м — ужо больш за 10 тысяч.
Самай старой з тых, хто жыве сёння на Зямлі, лічаць 116-гадовую жыхарку прэфектуры Фукока Канэ Танаку. У сакавіку 2019 яе ўключылі ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Па дадзеных газеты Japan Times, на сустрэчы з мэрам Фукокі Канэ Танаку сказала, што не думае, што хутка памрэ.
Паводле TUT.BY