У Японіі стварылі беларускае кімано з вершам Лaрысы Геніюш
Японскі дызайнер зрабіў яго да пачатку Летніх Алімпійскіх гульняў.
У Японіі стварылі беларускае кімано з вершам Лaрысы Геніюш
«Усё, што цешыць, і усё, што баліць,на палотны узорам раскіну:хвалі, краскі, калоссе, палі –усю красу наймілейшай Краіны!»
Японскі дызайнер Ёшымаса Такакура зрабіў «The Kimono Project» да пачатку Летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо. Для кожнай краіны-ўдзельніцы было распрацавана і створана ўнікальнае кімано, якое адлюстроўвае нацыянальны характар, гісторыю і культуру.