Беларусь нарэшце адкрыла лік медалям на Алімпіядзе ў Токіа
Батуціст Іван Літвіновіч выйграў «золата».
Сёння ў мужчынскіх спаборніцтвах па скачках на батуце
беларус Іван Літвіновіч стаў першым.
Чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў стаў чацвёртым.
Іван Літвіновіч набраў 61,715 бала.
Срэбра — у кітайца Дон Дона (61,235), бронза — у новазеландца Дылана Шміта (60,675).
Гэта першы медаль беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе-2020.
Івану Літвіновічу месяц таму споўнілася 20 гадоў. У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ён узяў сярэбраны медаль у індывідуальных выступах.
Паводле «Нашай Нівы».