Французскі баксёр зладзіў забастоўку на рынгу пасля таго, як яму прысудзілі паразу
Баксёр сядзеў у куце рынга каля 30 хвілін.
Баксёр з Францыі Мурад Аліеў адмовіўся сыходзіць з рынга пасля паразы ў чвэрцьфінале Алімпіяды. Падчас бою з з брытанскім баксёрам Аліева дыскваліфікавалі: рэферы палічыў, што той наўмысна наносіў суперніку ўдары галавой. Баксёр не пагадзіўся з такім рашэннем і адмовіўся пакідаць рынг.
Аліеў сядзеў у куце рынга каля 30 хвілін. Пасля пайшоў за арганізатарамі, але праз 15 хвілін вярнуўся. Ён заставаўся на рынгу яшчэ каля 15 хвілін, пасля чаго завяршыў забастоўку.
«Гэта быў мой спосаб паказаць, што рашэнне было несправядлівым. Я хацеў змагацца з усёй гэтай несправядлівасцю... Я трэніраваўся ўсё сваё жыццё для гэтага і прайграў з-за рашэння аднаго рэферы», — заявіў баксёр.
nn.by