Цяпер афіцыйна: Футбольная зборная Беларусі будзе праводзіць хатнія матчы ў Казані

Зборная Беларусі правядзе два вераснёўскія матчы кваліфікацыі ЧС-2022 у сталіцы Татарстана.

Фота uefa.com

Фота uefa.com

На афіцыйным сайце УЕФА паведамляецца, што Беларусь згуляе з Уэльсам і Бельгіяй на стадыёне «Цэнтральны» ў Казані, піша «Трыбуна».

Матчы пройдуць 5 і 8 верасня адпаведна.

Адзначым, што пасля пасадкі самалёта Ryanair з журналістам Раманам Пратасевічам у Мінску еўрапейскія краіны перасталі пускаць беларускія рэйсы да сябе, а сваім кампаніям забаранілі лятаць у Беларусь.

 

УЕФА заявіў, што не дапусціць правядзення матчаў у Беларусі, калі туды няма прамога (хоць бы чартарнага) рэйса з краіны, з якой згуляюць беларусы.