МАК распачаў уласнае расследаванне па справе Ціманоўскай

Спартсменка 2 жніўня заявіла, што баіцца вярнуцца ў Беларусь і папрасіла палітычнага прытулку ў Еўропе

Фота reuters

Фота reuters

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачынае ўласнае расследаванне па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Пра гэта журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс, распавядае ТАСС.

1 жніўня Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі абвясціў аб адпраўцы Ціманоўскай на радзіму, рашэнне ён патлумачыў яе эмацыйна-псіхалагічным станам. Спартсменка, якая спецыялізуецца на спрынце, заявіла, што ад удзелу ў Гульнях яна была адхіленая за крытыку ў сацыяльных сетках трэнерскага штаба зборнай, які хацеў яе заявіць на няпрофільную эстафетную дыстанцыю 4 па 400 метраў. Ужо ў аэрапорце Ціманоўская звярнулася да супрацоўнікаў паліцыі, якія прадухілілі яе ад'езд з краіны.

«Мы чакаем справаздачу ад НАК Беларусі сёння. Мы вырашылі пачаць афіцыйнае расследаванне, нам трэба ўсталяваць факты, усіх, хто залучаны ў гэтую справу. Гэта зойме час», — паведаміў Адамс.

Ціманоўская 2 жніўня заявіла, што баіцца вярнуцца на радзіму і папрасіла палітычнага прытулку ў Еўропе. Цяпер яна знаходзіцца ў пасольстве Польшчы ў Токіа, якое прадаставіла Ціманоўскай гуманітарную візу для ўезду ў краіну. «Самае важнае — бяспека спартсменаў. Учора мы двойчы размаўлялі з Крысцінай Ціманоўскай, яна адчувае сябе ў бяспецы», — адзначыў прадстаўнік МАК.

 

"Яна цяпер плануе сваю будучыню. Яна ў бяспечным месцы. Мы знаходзімся на сувязі з НАК Польшчы на прадмет таго, чым можа дапамагчы МАК", - падкрэсліў ён.