У Казахстане адбываецца рэферэндум па ўнясенні паправак у Канстытуцыю
Эксперты мяркуюць, што ў палітычным рэжыме Казахстана нічога кардынальна не зменіцца.
У Казахстане сёння адбываецца рэферэндум па ўнясенні паправак у Канстытуцыю.
Станам на 14:00 па казахстанскім часе (11:00 па беларускім) рэферэндум ужо адбыўся, бо яўка склала больш за 50%.
На ўчастак, куды прыехаў галасаваць прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, спачатку не дапусцілі журналістаў з казахстанскай службы «Радыё Свабода». Ім дазволілі патрапіць туды толькі пасля таго, як Такаеў з'ехаў.
Улады сцвярджаюць, што папраўкі ў Канстытуцыю ў выпадку іх зацвярджэння нібыта паспрыяюць дэмакратызацыі краіны. Аднак многія эксперты мяркуюць, што нічога кардынальна не зменіцца.