У Кіеве прапанавалі назваць вуліцу імем Паўла Шарамета
На сайце Кіеўскага гарадскога савета апублікаваная петыцыя з прапановай перайменаваць праспект Праўды ў праспект Паўла Шарамета.

У петыцыі адзначаецца, што праспект Праўды перасякаецца з праспектам Георгія Гангадзэ. Акрамя таго, на думку аўтараў звароту, праспект Праўды варта перайменаваць у адпаведнасці з законам аб дэкамунізацыі.
Павел Шарамет журналіст быў забіты 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. У машыне, за рулём якой ён знаходзіўся, выбухнула бомба.
У Кіеве Шарамет працаваў у інтэрнэт-выданні «Украінская праўда» і на радыё «Весці».
Георгій Гангадзэ, заснавальнік «Украінскай праўды», быў забіты ў 2000 годзе. За яго забойства былі асуджаныя былыя супрацоўнікі МУС, у іх ліку былы начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Аляксей Пукач.
Паводле meduza.io