У Кіеве затрымалі каменданта данецкай турмы «Ізаляцыя», дзе моцна катавалі зняволеных
У Кіеве затрымалі Дзяніса Кулікоўскага — былога каменданта турмы «Ізаляцыя», якая знаходзіцца ў акупаваным Данецку. Гэтая турма вядомая выдасканаленымі катаваннямі ўкраінскіх палонных.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook
журналіста Станіслава Асеева, які быў вызвалены з палону ў 2019 годзе.
«У Кіеве затрыманы галоўны вайсковы злачынец «Ізаляцыі» — Кулікоўскі Дзяніс, ён жа Палыч. Цяпер магу
сказаць, што жыццё пражыта нездарма. P.S. Паважаныя калегі-журналісты, прашу
пакуль не тэлефанаваць, усе дэталі пазней», — адзначыў ён.
Адзначым, Кулікоўскі з'яўляецца выхадцам Курахава Данецкай
вобласці. Быў камендантам данецкай «Ізаляцыі» да 2018 года, паводле
інфармацыі ўкраінскіх СМІ, збег у Расію ў 2019 годзе.
Турма «Ізаляцыя» сумна вядомая катаваннямі зняволеных — у тым ліку электрычнасцю і гвалтам сэксуальнага характару.