У Кіеве затрыманы добраахвотнік Васіль Парфянкоў
У Кіеве 9-га траўня паліцыяй быў затрыманы беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў, які праходзіць службу ў батальёне Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў Станіслаў Красноў:
— Па апошняй інфармацыі ўсіх затрыманых АУНаўцаў, акрамя Васіля «Сябра», выпусцілі. Яго адпускаць адмаўляюцца, бо ён праходзіць па справе за блакаванне расійскіх банкаў. Рыхтуемся да таго, што яго будуць намагацца закрыць у СІЗА.
Нагадаем, што Васіль Парфянкоў праходзіць па справе пагромаў у аддзяленнях «Альфа-банка» і «Сбербанка России» ў Кіеве.
Паводле racyja.com