«У Кітаі верылі толькі ў допінг»

Былы лекар зборнай Кітая заявіла пра пагалоўны прыём допінгу спартоўцамі краіны.

Былы лекар алімпійскай зборнай Кітая Сюэ Іньсянь. Фота: sports.ru

Былы лекар алімпійскай зборнай Кітая Сюэ Іньсянь. Фота: sports.ru

Экс-лекар алімпійскай зборнай Кітая Сюэ Іньсянь у інтэрв'ю тэлеканалу ARD паведаміла, што ўсе медалі, заваяваныя кітайскімі спартсменамі ў 1980-х і 1990-х гадах, былі заваяваны дзякуючы допінгу, піша Газета.ru.

Існавала дзяржаўная сістэма допінгу. Забароненыя рэчывы ўжывалі ўсе спартсмены з 11 гадоў.  Гэта тычылася больш за 10 000 спартсменаў з усіх летніх алімпійскіх відаў сторту, паведамляе mir-la.com. «У той час кітайскія спартсмены, якія ўваходзяць у склад нацыянальных каманд, шырока выкарыстоўвалі допінг. Медалі былі заплямленыя допінгам, і іх варта вярнуць. Гаворка пра больш чым 10 000 чалавек. У Кітаі верылі толькі ў допінг.
Толькі тых, што прымаў допінг, дапускалі абараняць гонар краіны. Усе, хто выступаў супраць допінгу, цяпер сядзяць у турме. Хто адмаўляўся прымаць допінг — таго адразу выкідалі з каманды.
Перад Алімпіядай-2008 у Пекіне мяне папярэдзілі не гаварыць пра допінг. Але я не магла маўчаць. Да мяне пастаянна прыходзілі, мае сыны страцілі працу з-за гэтага», — цытуе Іньсянь “Inside the Games”.
У цяперашні час 79-гадовая Іньсянь жыве ў Нямеччыне, дзе два гады таму папрасіла палітычны прытулак.
Паводле naviny.by, Газета.ru, mir-la.com.