Сі Цзіньпіна пераабралі на пасаду генеральнага сакратара ЦК кампартыі Кітая

Лідара КНР Сі Цзіньпіна пераабралі на пасаду генеральнага сакратара ЦК Кампартыі Кітая. Пра гэта паведамляе Reuters. Акрамя таго, ён быў зацверджаны на другі тэрмін на пасаду сакратара Цэнтральнага ваеннага савета — вышэйшага ваеннага органа краіны.

si.jpg

Акрамя Сі Цзіньпіна, прэм'ер-міністр краіны Лі Кэцян адзіны, хто захаваў сваё месца на фоне радыкальных змяненняў у Пастаянным камітэце Палітбюро. У новы склад Палітбюро (усяго ў ім сем членаў) увайшлі віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Ван Ян, кіраўнік парткама Шанхая Хань Чжан, начальнік канцылярыі Лі Чжаньшу, кіраўнік Арганізацыйнага аддзела Чжаа Лэцзі і загадчык Цэнтра палітычных даследаванняў Ван Хунін.
У статуце Кампартыі зафіксаваныя ініцыятывы Сі Цзіньпіна па барацьбе з карупцыяй, стварэнні трох эканамічных калідораў, злучных Кітай з Еўропай, Цэнтральнай Азіяй, Расіяй, краінамі Міжземнамор'я і Персідскага заліва. Акрамя таго, цяпер у статуце партыі замацаваная і ідэя Сі аб «абсалютным кантролі» Кампартыі над Узброенымі сіламі краіны.
Паводле Нашай Нівы