У Кітаі заблакаваны сайты часопісаў The Economist і Time

Сайты амерыканскага часопіса Time і брытанскага The Economist заблакавалі кітайскія цэнзары, паведамляюць амерыканскія СМІ.

25_1.jpg

Карыстальнікі з КНР паведамляюць, што сайт The Economist не адчыняецца з 2 красавіка. Таксама заблакаваныя мабільнае прыкладанне часопіса і некалькі акаўнтаў выдання ў папулярнай кітайскай сацсетцы WeChat. Пры гэтым сайт кампаніі-выдаўца The Economist па-ранейшаму даступны.


Акрамя гэтага, з 5 красавіка не працуе сайт часопіса Time, хоць яго мабільнае прыкладанне функцыянуе нармальна, піша lenta.ru.


Адзначаецца, што блакіроўка хутчэй за ўсё звязаная з артыкуламі, апублікаванымі ў абодвух часопісах ў пачатку красавіка. Яны ўтрымліваюць рэзкую крытыку старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аўтары матэрыялаў абвінавацілі яго ва ўзмацненні жорсткасці кантролю над палітычным жыццём Кітая і ўсталяванні культу асобы, параўнаўшы з Мао Цзэдунам.


Кітайскія ўлады рэгулярна звяртаюцца да блакавання непажаданых матэрыялаў у інтэрнэце. Гэтая сістэма атрымала назву «вялікага кітайскага файрвола». Раней у КНР блакавалі сайт мацярынскай кампаніі Google, Вікіпедыю і «Вконтакте».

Паводле naviny.by