У Крыме адбыўся пажар у казарме з мабілізаванымі на вайну расіянамі. Ёсць загінулыя
«Ці нешта прыляцела, ці воіны напіліся»… У Крыме ў пасёлку Савецкае адбыўся пажар у казарме. Там знаходзіліся ад некалькіх сотняў да тысяч мабілізаваных у армію расіян.
Канал «Крымскі»,
які выступае з прарасійскіх пазіцый, са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Крыма
піша пра тое, што загінулі два чалавекі, а каля 200 вайскоўцаў пасля пажару, як
сцвярджаецца, былі пераселены. Паводле гэтага паведамлення, прычынай пажару
стала «неасцярожнае абыходжанне з агнём».
Канал «Крымскі вецер», які выступае ў падтрымку Украіны, сцвярджае, што ў казармах жылі мабілізаваныя на вайну супраць Украіны.
У сеціве таксама апублікаваныя відэазапісы з месца інцыдэнту. На іх зафіксавана, як полымя ахапіла вялікую плошчу будынка і падымаецца на некалькі метраў уверх. «Ці нешта прыляцела, ці воіны напіліся, на*уй», — кажа ў роліку яго аўтар.
Паводле розных звестак, у будынку былі размешчаныя ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч мабілізаваных расіян. Колькі з іх насамрэч загінулі ці пацярпелі, не вядома.
Паводле korrespondent.net, meduza.io, t.me/zsuwar