У Кыргызстане 10 студзеня праходзяць датэрміновыя выбары прэзідэнта і рэферэндум па форме праўлення
У краіне выбіраюць адначасова прэзідэнта і паўнамоцтвы, якімі ён будзе валодаць.
Падчас галасавання выкарыстоўваюцца электронныя скрыні — гэта істотна скарачае магчымасці для фальсіфікацый. Пасля галасавання скрыня выдае вынік, падобны да чэка з крамы (глядзіце фота — ва Уладзівастоку галасаванне ўжо скончанае).
На жаль, па ўсім Кыргызстане адбываюцца збоі ў працы гэтых скрыняў. На відэа @kloopnews трапіў момант, калі сябры выбарчай камісіі зайшлі ў кабінку для галасавання і дапамагаюць выбаршчыкам. Але тым самым парушаецца таямніца галасавання.
У жыхароў Кыргызстана ёсць выбар з 17 кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Таксама яны мусяць прагаласаваць за прэзідэнцкую або парламенцкую форму праўлення ці аддаць голас супраць абодвух варыянтаў.
То бок, у краіне выбіраюць адначасова прэзідэнта і паўнамоцтвы, якімі ён будзе валодаць.
Зараз з вялікім адрывам на выбарах прэзідэнта лідзіруе Садыр Жапараў – у яго 79% галасоў. Рэферэндум па форме праўлення адбыўся, бо яўка перавысіла 30%. Папярэдне, большасць галасоў аддадзена за прэзідэнцкую форму праўлення.